Памёр намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Ігар Лаўрыненка, інфармуе прэс-служба беларускага парламента.

Лаўрыненка прадстаўляў Бярэзінскую выбарчую акругу № 61. Цяпер паводле дзеючага заканадаўства Цэнтрвыбаркам павінен правесці паўторныя выбары на гэтым участку.

Пасля службы ў савецкай і беларускай арміі ён працаваў аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Беларусі ў Расіі, меў воінскае званне генерал-маёр.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?