Вячаслава затрымалі каля 20:30 12 мая ў ягоным доме. На мужчыну склалі адразу два пратаколы па арт. 24.23 КаАП: за пікетаванне «шляхам размяшчэння тапка ў БЧБ-расфарбоўцы на парковачнай паласе аўтамабіля» і за «размяшчэнне БЧБ-сцяга з выявай герба «Пагоня» на акне».

Па словах Вячаслава, тапак першапачаткова быў ружовага колеру, але дзеля смеху ён вырашыў намаляваць на ім белую паласу. Мужчына патлумачыў, што тапак прымацаваў на машыну каля года таму, каб не ўдарацца нагой. А БЧБ-сцяг Вячаслаў зняў з акна ўжо даўно і павесіў яго на сцяну ўнутры дома, таму на акне нічога не вісела.

Мінчук папрасіў суддзю Мінскага раёна Кропачава не караць яго арыштам, бо ён зараз праходзіць падрыхтоўку да аперацыі ў РНПЦ анкалогіі. Але суддзя Кропачаў палічыў віну мужчыны цалкам даказанай і арыштаваў яго па двух пратаколах на 15 сутак. Па рашэнні суда тапак і сцяг будуць знішчаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0