gomel.mchs.gov.by

gomel.mchs.gov.by

У другой палове дня да ратавальнікаў звярнуліся мясцовыя жыхары. Яны распавялі, што на трэцім паверсе ў аконным праёме захрасла маленькае чорнае кацяня. Яно гучна мяўкала, паведамляюць «Моцныя навіны».

Датэлефанавацца да гаспадароў кацяняці не ўдалося. Мабыць, іх не было дома. Тады жыхары вырашылі папрасіць дапамогі ў ратавальнікаў. Тыя адгукнуліся.

На месца здарэння яны прыехалі з «трохкаленнай» лесвіцай, падняліся на трэці паверх і дасталі жывёліну.

У МНС распавялі, што з кацянём усё добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0