38-гадовы мужчына на матацыкле паехаў у гарадскі парк імя Леніна ў Бярозаўцы (Лідскі раён), дзе не справіўся з кіраваннем і збіў 11-гадовага хлопчыка.

Дзіця шпіталізавалі.

У матацыкліста было 1,6 праміле алкаголю, паведамляе прэс-служба МУС.