Па інфармацыі МУС, у кватэры мінчука знайшлі 65 тысяч еўра і 87 тысяч даляраў. Пенсія мужчыны не перавышае 280 рублёў, таму ў межах крымінальнай справы правяраецца яго дачыненне да фінансавання пратэстаў.

Як пісалі тады праваабаронцы, на мужчыну нібыта паскардзіліся суседзі за тое, што «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай». 23 красавіка Адама пакаралі 15-сутачным арыштам.

12 мая стала вядома, што Адам так і не выйшаў на волю пасля арышту, бо на яго склалі дадатковы пратакол па арт. 19.10 КаАП (Прапаганда ці публічная дэманстрацыя, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі). У выніку Адама Шпакоўскага асудзілі яшчэ на 12 сутак арышту. Агулам на сутках пенсіянер правядзе амаль месяц.