Пабачыла свет новая кніга Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» — фэнтэзі на падставе беларускага фальклору, дзе галоўнымі героямі сталі міфічныя персанажы з беларускіх паданняў: магутны Цмок, волат Вярнігара, прыгажуні-вужалкі, гарэзнікі гарцукі і злыдні, драпежныя ваўкалакі, уладары лесу і балота — лясун і багнік Кадук.

Юныя брат і сястра прыязджаюць на лета да бабулі і дзядулі ў вёску і выпадкова знаходзяць у дзедавай каморы старое загадкавае люстэрка, праз якое трапляюць у таямнічае каралеўства, якое нагадвае беларускае Сярэднявечча — часы рыцараў і мужных ваяроў, а ўсе жывёлы размаўляюць чалавечай мовай (вядома ж, па-беларуску). Адпаведна са старажытным паданнем, якое захавалася ў мудрага Пугача, юнакам належыць выратаваць каралеўства ад злога чарадзея, які каварна захапіў трон і ўтрымліваецца з дапамогай страшэнных чорных ваўкалакаў.

Кніга разлічаная на дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. Аформіў выданне мастак Віктар Козел («Краіна Вымярэнія»). Кнігу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» можна набыць у кнігарні «Акадэмічная кніга» альбо замовіць на Biblio.by і Oz.by. Таксама можна пытаць твор у бібліятэках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0