Фота Гродзенскай міліцыі

Фота Гродзенскай міліцыі

На капоце ў яго была «Пагоня», а зверху ён нанёс дзве белыя палоскі.

«Улічваючы, што падобная сімволіка выкарыстоўваецца пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама канкрэтныя абставіны ў дадзенай сітуацыі (яго дзеянні расцэненыя як пікет) у дачыненні да мужчыны, быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», — тады паведамляла прэс-служба УУС.

Хлопца арыштавалі на сем сутак, а машыну, як прыладу здзяйснення правапарушэння, канфіскавалі.

Аднак Гродзенскі абласны суд адмяніў пункт аб канфіскацыі аўто, паведамляе autogrodno.by.

Адзначым, што ў інтэрнэце многіх каментатараў адразу здзівіла рашэнне першага суда, бо артыкул 24.23, па якім судзілі мужчыну, не прадугледжвае пакарання ў выглядзе канфіскацыі прылады здзяйснення правапарушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0