Чарговае выданне праекта прадугледжвае тры майскія ўікэнды ў кінатэатры «Піянер». Кожную пятніцу і суботу з 14 да 29 мая будзе паказвацца пара выкшталцоных «фрэсак нораваў» — карціны аўтарства Феліні і Сарэнціна.

Федэрыка Феліні публіцы прадстаўляць не трэба: рэжысёр, які галоўным стымулам здымаць фільмы называў падпісанне кантракта і атрыманне авансу, стаў класікам сусветнага кіно, што водгукамі разышоўся ў тым ліку ў масавай культуры. Такі ж іранічны аматар італьянскай эстэтыкі Паола Сарэнціна вядомы, напрыклад, фільмам «Вялікая прыгажосць» ды серыялам «Малады папа».

На першым уікэндзе будуць паказаны легендарнае «Салодкае жыццё» з Марчэла Мастраяні ў галоўнай ролі і тая самая «Вялікая прыгажосць», з якой пачалася міжнародная знакамітасць Сарэнціна. Потым — намінант на «Залатую пальмавую галіну» «Маладосць» ды карціна «Джульета і духі», у якой Феліні зняў сваю жонку Джульету Мазіну. Фінальнай парай стануць загадкавыя «Наступствы кахання» і стужка «Лора», дзе галоўным персанажам стаў Сільвіа Берлусконі, — абодва фільма аўтарства Сарэнціна.

Сувязі і пераклічкі, а таксама асаблівасці кожнага з фільмаў можна будзе абмеркаваць пасля паказу. «Уікэнды з Феліні / Сарэнціна» арганізуюцца пры падтрымцы пасольства Італіі ў Мінску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?