У Дзень Перамогі ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску затрымалі жыхарку горада Галіну Лагацкую.

Яе знаёмая патэлефанавала ў Партызанскае РУУС. Дзяжурны Дзмітрый Харытончык адказаў, што жанчыну затрымалі «паводле палітычнага артыкула». На пярэчанне жанчыны, што ў нас няма палітычных артыкулаў, міліцыянт параіў пачытаць адміністрацыйны кодэкс.

Аўдыязапіс размовы змясціў тэлеканал «Белсат».

Галіна Лагацкая — родная сястра былой палітзняволенай Ларысы Танкашкур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0