Фота Pixabay

Фота Pixabay

У даследаванні аналітычнага цэнтра Rhodium Group сцвярджаецца, што ў 2019 годзе за 27% сусветных выкідаў парніковых газаў адказны Кітай. Другімі па велічыні выкідаў сталі ЗША (11%), а трэцяй стала Індыя (6,6%), паведамляе BBC.

Навукоўцы папярэджваюць, што без пагаднення паміж ЗША і Кітаем будзе немагчыма пераадолець кліматычны крызіс.

За апошнія тры дзесяцігоддзі выкіды Кітая павялічыліся ўтрая. Аднак паколькі Кітай мае самае вялікае насельніцтва ў свеце, колькасць выкідаў на чалавека ў КНР значна меншая, чым у ЗША.

Кітай паабяцаў дасягнуць нулявых выкідаў да 2060 года. Сі Цзіньпін пацвердзіў сваё абяцанне на кліматычным саміце, які арганізаваў Байдэн у мінулым месяцы.

Аднак Кітай моцна залежыць ад вугальнай энергетыкі. На сённяшні дзень у краіне працуе 1058 вугальных электрастанцый, што складае больш за палову сусветнай магутнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0