G7 заклікала ўлады Беларусі правесці новыя выбары пад міжнародным назіраннем
Краіны G7 заклікаюць улады Беларусі правесці новыя прэзідэнцкія выбары пад міжнародным назіраннем і вызваліць усіх людзей, якія, на іх думку, несправядліва знаходзяцца ў зняволенні, гаворыцца ў выніковым камюніке «сямёркі», прынятым на сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзяржаў аб'яднання ў Лондане.
«Мы заклікаем рэжым правесці новыя, свабодныя і сумленныя выбары пад міжнародным назіраннем. Мы адданыя падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага народа і прыцягненню да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека», — сказана ў дакуменце.
Акрамя таго, краіны G7 заклікалі пакончыць з прыгнётам правоў чалавека і фундаментальных свабод.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ