Па стане на 1 красавіка 2021 года ў Беларусі было 3337 ветэранаў.

Дата Колькасць ветэранаў Змяншэнне за год
1 красавіка 2017 10746
1 красавіка 2018 8412 -21,7%
1 красавіка 2019 6250 -25,7%
1 красавіка 2020 4806 -23,1%
1 красавіка 2021 3337 -30,5%

Пры гэтым варта разумець, што колькасць непасрэдных удзельнікаў вайны нашмат меншая. Паводле падлікаў Мінпрацы, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай засталося 1877 чалавек.

Паводле беларускага заканадаўства, ветэранамі ВАВ лічацца тыя, хто прымаў удзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0