У дакуменце гаворыцца, што пастановай суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў газеце 14 красавіка, прызнанае экстрэмісцкім, у сувязі з чым Мінінфарм «папярэджвае юрыдычную асобу, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты Intex-press, аб недапушчальнасці парушэння патрабаванняў артыкула 38 «Закона аб СМІ» і паведамляе, што «дапушчаныя парушэнні неабходна ліквідаваць» і паведаміць пра гэта Міністэрству да 14 мая», паведамляе БАЖ.

Таксама 4 мая рэдакцыя атрымала ліст ад дырэктара Брэсцкага філіяла «Белсаюздрука» Таццяны Зіневіч. У ім гаворыцца, што з 5 мая 2021 года прадпрыемства «адмаўляецца ад выканання дагаворных абавязацельстваў у аднабаковым парадку». У рэдакцыі кажуць, што будуць абскарджваць гэта рашэнне.

Другі дзяржаўны манапаліст — РУП «Белпошта» — 28 красавіка апавясціў рэдакцыю аб тым, што газета не будзе ўключана ў падпісны каталог на другое паўгоддзе 2021 года. Гандлёвыя сеткі таксама адмаўляюцца прадаваць газету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0