У васьмі фурах выявілі больш за 172 тон груш, памела і яблыкаў, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на Федэральную мытную службу Расіі.

Падчас праверкі кіроўцы не прад’явілі неабходных для перавозкі дакументаў.

«Этыкеткі на скрынях паказвалі на паходжанне садавіны з краін, уключаных у санкцыйны спіс. Супрацоўнікі Бранскай мытні завялі сем спраў», — паведамілі ў ФМС.

У Расіі дзейнічае забарона на ўвоз шэрагу відаў харчовай прадукцыі з краін ЭС, а таксама Аўстраліі, Канады, Нарвегіі, Альбаніі, Чарнагорыі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, ЗША і Украіны. Такія захады Расія ўвяла ў адказ на эканамічныя санкцыі гэтых краін, уведзеных супраць Расіі з-за анексіі ўкраінскага Крыма і развязвання вайны на Данбасе.

З моманту ўвядзення санкцый рэзка вырас экспарт у Расію з Беларусі мідыяў, крэветак, ківі і іншай харчовай прадукцыі, якая тут традыцыйна не выраблялася.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?