Фота pixabay.com
Перад пачаткам дзейнасці праграма пад назвай Dr Fill прапрацавала вялікі масіў даных, у тым ліку прыклады крыжаванак з адказамі на іх, знойдзеныя ў сеціве. Праграму таксама навучылі хутка вылічваць магчымае размяшчэнне словаў у сетцы красворду. Пазней з Гінсбергам звязаліся супрацоўнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта, якія прапанавалі яму аб’яднаць з яго праграмай іх уласную сістэму распрацоўвання падказак для красвордаў, распавядае ВВС.
Можа падацца дзіўным тое, што навукоўцы вучаць штучны інтэлект працаваць з красвордамі, але на самай справе гэта толькі спрыяе яго развіццю. Машыны добра даюць рады звыклым для нас тыпам красвордаў, дзе ёсць дакладныя правілы і трэба толькі ведаць правільны адказ. Іншая справа — амерыканскія крыжаванкі, дзе дакладнае размяшчэнне адказаў невядомае. Каб іх разгадаць, трэба не толькі веданне адказаў, але і ўменне мысліць нестандартна.
Амерыканская крыжаванка. Фота flickr.com
Гінсберг сцвярджае, што Dr Fill разгадвае красворды зусім не так, як людзі — праграма проста шукае сярод вялікай колькасці інфармацыі ўсе магчымыя адказы на пытанне. То-бок людзі і машыны па-рознаму падыходзяць да рашэння задач, і гэтая разнастайнасць прадвяшчае добрую будучыню для штучнага інтэлекту. Дзякуючы гэтай здольнасці дапаўняць працу людзей, машыны дапамогуць нам вырашыць больш праблем, чым мы здольныя вырашыць самі.