У якасці доказу следчыя прыводзілі фота ў тэлеграм-акаўнце. Юшкоўская катэгарычна адмаўляла, што гэта яна. Тым не менш, жанчыну выклікалі на допыты, у яе правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон. А 19 лютага і ўвогуле пасадзілі на трое сутак у ІЧУ.

Аднак у той час, калі жанчына была ў зняволенні, каментары з таго акаўнту працягвалі з'яўляцца. Гэта і стала асноўным аргументам абароны. Напрыканцы красавіка Галіна атрымала пастанову пра спыненне крымінальнага пераследу.

Лідара бабруйскай арганізацыі «Беларускага незалежнага прафсаюза» Сяргея Гурло таксама вінавацілі ў абразе бабруйскага амапаўца. Мужчына чакае суда пад падпіскамі аб нявыездзе і неразгалошванні. Але 30 красавіка ён атрымаў ліст з пастановай аб адмове ў завядзенні супраць яго яшчэ адной крымінальнай справы (за арганізацыю масавых беспарадкаў) і дзвюх адміністрацыйных спраў.

Напрыканцы красавіка пра спыненне справы за пагрозу гвалту ў дачыненні да міліцыянта даведаўся і Уладзімір Лазараў, які яшчэ летась быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за крымінальнага пераследу. Нягледзячы на спыненне справы, Уладзімір пакуль не плануе вяртацца дадому, бо не давярае ўладам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0