Delfi

Delfi

На плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні тамтэйшыя прафсаюзы арганізавалі пікнікі, на якіх раздавалі абаранкі — сімвал невялікіх заробкаў, або «дзірку ад абаранка». Пікеты таксама праходзілі ля будынкаў парламента, прэзідэнцкага палаца і ўрада, паведамляе Delfi.lt.

«Сёння, як і штогод, 1 мая, мы нагадваем уладам і грамадству аб нашых правах. Мы выходзім з такой акцыяй і ідэяй — насамрэч ў апошні час многія рабочыя не шыкавалі і не маглі працаваць дыстанцыйна, хадзілі на працу, працавалі звышурочна. І, на жаль, нягледзячы на вялікую нагрузку, зараблялі толькі на абаранак. Або на дзірку ад абаранка», — сказала прэзідэнт Літоўскай канфедэрацыі прафсаюзаў Інга Ругінене.

Пры канцы мінулага года, сярэдні заробак у Літве складаў 1411 еўра на «паперы», або 900 еўра «чыстымі», пісала Delfi.lt. Сёлета заробак «чыстымі» павінен падрасці да 967 еўра. Медыянны заробак, гэта больш справядлівая лічба (палова людзей атрымлівае больш за гэту суму, палова менш) складае 809 еўра.

Мінімалка ў Літве сёлета павінна вырасці да 642 еўра.

У Беларусі сярэдні заробак за сакавік склаў 1384,7 рубля «бруднымі», або 1190 рублёў «чыстымі». Гэта 385 еўра па сённяшнім курсе.

Пры канцы мінулага года медыянны заробак у нашай краіне складаў 944,4 рубля, тады гэта было 310 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0