У 15 003 выпадках кавід зафіксаваны як асноўная прычына смерці, у 2454 выпадках — мяркуецца як асноўная прычына, але не пацверджаны лабараторна. Яшчэ ў 1401 выпадку каранавірус спрыяў з'яўленню ўскладненняў, якія паскорылі смерць ад іншых захворванняў, а ў 4857 выпадках не паўплываў на наступленне смерці.

Усяго ў сакавіку 2021 года памерлі 191,3 тысячы чалавек. Гэта на 25,3% ці 38,6 тысячы больш чым у сакавіку 2020 года — месяцы, калі ў свеце пачалася пандэмія каранавіруса.

Агульная колькасць памерлых расіянаў з каранавірусам за 12 месяцаў (Расстат збірае статыстыку з красавіка 2020 года) дасягнула 249 702 чалавек.

У лютым, па даных Расстата, у Расіі памерлі 24 369 чалавек з каранавірусам, у снежні — 37 878.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0