Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Жабкарот — начная птушка, якую часта блытаюць з савой. Праз вялізную дзюбу і шырока расплюшчаныя вочы жабкарот мае злы выгляд. Аднак гэта не перашкаджае яму збіраць больш за ўсё лайкаў у інстаграме, піша The New York Times.

Даследчыкі вывучалі самыя папулярныя акаўнты ў інстаграм, прысвечаныя птушкам. Такім чынам яны спрабавалі зразумець, ад чаго залежыць поспех фотаздымкаў птушак.

У выніку даследчыкі прыйшлі да высновы, што поспех фотаздымка залежыць не ад эстэтыкі, а ад таго, наколькі незвычайна выглядае птушка. Таму жабкарот быў абвешчаны самай фотагенічнай птушкай інстаграма, якая збірае найбольшую колькасць лайкаў.

Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Жабкарот з’яўляецца аседлай птушкай, якая жыве ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Шырокая пашча, прызначаная для лоўлі здабычы, робіць птушку падобнай да марыянеткі. Праз свае рысы і шырокія вочы жабкарот заўсёды выглядае сярдзітым або засмучаным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0