Міжнародная злачынная група займалася сэксуальнай эксплуатацыяй дзяцей, вырабляла і прадавала дзіцячае порна. Ценявы бізнес арганізаваў выхадзец з суседняй краіны з дазволам на жыхарства ў Беларусі.

СК паведамляе, што ўстаноўлены асобы 8 пацярпелых дзяўчынак ад 5 да 13 гадоў, якія выкарыстоўваліся для здымак эратычнага і парнаграфічнага характару.

Пры гутарцы з псіхолагамі яны распавялі пра тое, што мамы самі ўгаворвалі іх распранацца на здымках.

За гэта яны атрымлівалі ад «фатографа» грашовыя ўзнагароды ад 10 да 60 рублёў або падарункі», - паведаміў на прэс-канферэнцыі следчы па асабліва важных справах Галоўнага следчага ўпраўлення Аляксандр Кузубскі.

Ведамства таксама апублікавала відэа затрымання падазраванага ў вырабе дзіцячай парнаграфіі.

Падрабязнасці паабяцалі паведаміць пазней на прэс-канферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0