Журналістку TUT.BY Кацярыну Барысевіч, якая ўтрымліваецца ў следчай турме ў Жодзіне, паставілі на ўлік, як схільную да экстрэмізму. Гэтую інфармацыю пацвердзіў TUT.BY яе адвакат Андрэй Мачалаў.

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першае паведамленне аб тым, што затрыманых і асуджаных па палітычных матывах ставяць на прафулік, у тым ліку і журналістаў.

Пад вартай Кацярына Барысевіч знаходзіцца ўжо амаль паўгода. Да гэтага ні разу ў жыцці Каця не прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, не была судзімая, мае пастаяннае месца жыхарства і працы, на працы характарызуецца станоўча, неаднаразова была адзначана за журналісцкія матэрыялы, у тым ліку праваахоўнымі органамі, у 2020 годзе стала «журналістам года» (па версіі праваабарончай супольнасці).

Крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Барысевіч і лекара БХМД Арцёма Сарокіна распачалі 19 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў разгалашэнні медычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула цяжкія наступствы. Нагадаем, 13 лістапада 2020 года за аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на медыцынскія дакументы і каментар лекара сцвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Першыя асобы заяўлялі, што памерлы хлопец быў п'яны.

Паводле прысуду, Кацярына Барысевіч выйдзе на волю 19 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0