Фота Depositphotos.com
28 красавіка польскі ўрад падпісаў пагадненне з вуглездабывальнымі прадпрыемствамі аб паступовым спыненні здабычы вугалю да 2049 года.
Прадстаўнікі вуглездабывальнага сектара пагадзіліся закрыць усе вугальныя шахты да прызначанага тэрміну з выплатай дапамогі работнікам у Сілезскім вугальным басейне. Гэта будзе мець вялікую нагрузку на дзяржаўны бюджэт, піша Deutsche Welle.
Гэта першы выпадак, калі моцны вуглездабывальны сектар згадзіўся скараціць сваю прысутнасць у краіне.
70% энергетычных патрэб Польшчы пакрывае вугаль, асноўная частка якога здабываецца ў Сілезіі. Цяпер урад плануе скараціць гэта паказчык да 11% да 2040 года.