ТАСС

ТАСС

Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Па гэтым артыкуле палітыку пагражае максімальнае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

«Разам з ім падазраванымі праходзяць Леанід Волкаў і Іван Жданаў», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Інфармацыя аб новай крымінальнай справе ў дачыненні да Навальнага, Волкава і Жданава ўтрымліваецца ў матэрыялах іскавай заявы пракуратуры аб прызнанні Фонду барацьбы з карупцыяй экстрэмісцкай арганізацыяй.

Аляксей Навальны знаходзіцца за кратамі з 17 студзеня. Ён быў затрыманы адразу пасля вяртання ў Маскву з Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання ядам групы «Навічок». Навальнаму замянілі ўмоўны тэрмін на рэальны (прыкладна 3,5 года) па справе «Іў Рашэ». З 31 сакавіка па 24 красавіка ён трымаў галадоўку, патрабуючы дапусціць да яго цывільнага доктара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0