Праз месяц мужчына прадаў гэты аўтамабіль за 3,5 тысячы даляраў, патлумачыўшы пакупніку, што аўтамабіль належыць ягонай сястры. Ён перадаў транспартны сродак, неабходныя дакументы і абавязаўся ў набліжэйшы час перааформіць яго на сябе для заключэння дагавора. Далей аўтамабіль перапрадалі за такую ж суму пакупніку з Расіі, паведамляе СК.

Калі мужчына перастаў аплачваць арэнду аўтамабіля, прадстаўнік прадпрымальніка звярнуўся ў міліцыю.

Заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 (Махлярства, учыненае паўторна, у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Мужчына затрыманы.

Вядома, што раней ён быў неаднаразова асуджаны за маёмасныя злачынствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0