Галоўнага рэдактара і ўладальніка сайта Уладзіміра Янукевіча звінавацілі ў «распаўсюдзе інфармацыі, распаўсюд якой забаронены», не тлумачачы нават, у чым канкрэтныя прэтэнзіі ўладаў.

Услед за пракурорскім і адміністрацыйным ціскам сёння, 28 красавіка, «Белпошта» паведаміла, што не ўключыць выданне ў падпісны каталог на другое паўгоддзе і не возьме яго для продажу у аддзяленнях.

Нібы па камандзе, прадаваць адно з найбуйнейшых недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў Брэсцкай вобласці адмовіліся і прыватныя гандлёвыя сеткі «Белмаркет», «Марцін», «Дабраном» і іншыя.

У сваю чаргу галоўны рэдактар Intex-press Уладзімір Янукевіч не падае духам і гаворыць, што літаральна днямі выданне паспрабуе вярнуцца да ўласнай сеткі распаўсюду, якая ўжо працавала пасля 2005 года, калі многія недзяржаўныя медыя былі выключаны з каталогаў «Белпошты» і «Белсаюздрука».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0