«Вітаем», — па-беларуску напісана вялікімі літарамі на першай старонцы польскай газеты.

Варта адзначыць, што 8,9 тысячы віз выдадзена толькі ў рамках праграмы Poland Business Harbor, аднак беларускія праграмісты маюць і іншыя опцыі пераезду ў Польшчу (па Blue Card, з «картай паляка» і г. д.).

IT-сектар Беларусі, які прыносіў дзяржаве значныя даходы, на вачах распадаецца. Гэта здарылася як вынік масавых палітычных рэпрэсій, якія адбыліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Цяпер будучыня беларускага IT стаіць пад вялікім пытаннем, бо ўсё больш беларускіх спецыялістаў вымушаныя з'язджаць праз пераслед лукашэнкаўцамі.

Некаторыя IT-кампаніі часткова або цалкам перанеслі свае офісы за мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0