Яна адзначыла, што гэты эпідэміялагічны сезон практычна завяршыўся, таму можна падводзіць папярэднія вынікі. «Мы бачым, што на працягу гэтага сезону вірусы грыпу практычна не цыркулявалі. Як толькі з'явіўся ўзбуджальнік COVID-19 у мінулым годзе, ён практычна выцесніў вірусы грыпу», — сказала Наталля Шмялёва.
Паводле яе слоў, вірусы грыпу адзначаліся толькі спарадычна ў Паўднёвым паўшар'і. «Затым пачалася зіма ў Паўночным паўшар'і, да якога мы адносімся. Тут таксама вірусы грыпу практычна не фіксаваліся», — паведаміла загадчыца лабараторыі.