Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Па словах Нікаласа Курона, 21 сакавіка ён зайшоў на сайт Nic.ar, дзе прадаюцца дамены, і заўважыў там мясцовы дамен Google. Нікалас адразу ж набыў яго прыкладна за 3 даляры, паведамляе BBC. 

У сваіх дзеяннях аргенцінец не бачыў ніякага парушэння закону, але думаў, што ў яго цяпер будуць праблемы. Пра сваю паспяховую пакупку Нікалас напісаў у Twitter.

Супрацоўнікі Google хутка адрэагавалі на твіт, і доступ да аргенцінскай старонкі пошукавай сістэмы ўдалося вярнуць праз некалькі хвілін. Як менавіта кампаніі ўдалося прыйсці да пагаднення з Нікаласам, не паведамляецца.

Адно з тлумачэнняў гэтай сітуацыі ў тым, што супрацоўнікі Google, верагодна, забыліся працягнуць тэрмін дзеяння ліцэнзіі на дамен, у выніку чаго даменнае імя выставілі на продаж. Аднак у кампаніі пераконваюць, што гэта не так, а тэрмін дзеяння ліцэнзіі скончыцца толькі сёлета ў чэрвені.

Іншая версія — магчыма, у працы аргенцінскага сайта Nic.ar адбыліся тэхнічныя праблемы, праз якія дамен Google быў выстаўлены на продаж. Пакуль кампанія расследуе дакладныя абставіны інцыдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0