ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Па-першае, у лізе вызначыўся аднаасобны лідар. Лёгкі каляндар дазволіў «Шахцёру» катком прайсціся па суперніках, нідзе не спатыкнуўшыся: амаль 3 забітыя мячы ў сярэднім і толькі 2 прапушчаныя. Пасля пяці матчаў ужо сфармавалася перавага ў 4 балы: не так шмат, каб расслабіцца, але нямала для невялікай колькасці матчаў.

Фота: ФК «Шахцёр».

Фота: ФК «Шахцёр».

Па-другое, брэсцкае «Дынама» і «Гомель» наўрад ці хтосьці чакаў пабачыць сярод лідараў. Але, прааналізаваўшы склад і гульні гэтых клубаў, такі поспех нельга назваць незаслужаным. Сяргей Кавальчук і Іван Біёнчык сабралі класныя каманды, якія дэманструюць цікавы футбол і заслужана адбіраюць балы ў фаварытаў. А берасцейцы яшчэ і амаль не прапускаюць: усяго 1 мяч за 5 тураў.

Трэцяе. Акрамя тых, хто нас прыемна здзівіў, ёсць і каманды, якія засмучваюць сваіх заўзятараў. Мінскае «Дынама», якое лічылі ледзь не галоўным канкурэнтам «Шахцёра», набрала толькі 8 балаў з 15 і сур’ёзна адстала ад лідара. А хутка май, пра што памятае кожны трэнер «бела-блакітных». 

Леанід Кучук. Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Леанід Кучук. Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Правалілі старт сезона «Нёман» і «Славія». Ігар Кавалевіч, падобна, не змог эфектыўна замяніць леташніх лідараў гарадзенскай каманды: навічкі з гучнымі імёнамі пакуль не апраўдваюць чаканняў. А мазырчукам, па словах іх трэнера Міхаіла Марціновіча, вельмі не шанцуе. Але трэба тэрмінова нешта мяняць, каб аўтсайдарства не стала хранічным.

Ніжэй вынікі папярэдняга тура. Адзначым разгромы «Іслачы» і «Руха», чарговыя канфузы «Тарпеда-БелАЗ» і «Нёмана», а таксама сенсацыйны пройгрыш мінскага «Дынама» ад «Гомеля».

  • «Спадарожнік» — «Іслач» 1:5 (68, Халадзінскі — 13, Ануфрыеў; 35, 78, Юсаў; 39, Патоцкі; 58, Камароўскі)
  • «Віцебск» — «Слуцк» 0:0
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Брэст» 0:2 (16, Сядзько; 51, Шасцюк)
  • «Нёман» — «Мінск» 0:2 (33, Лопес; 61, Багамольскі)
  • БАТЭ — «Энергетык-БДУ» 2:1 (21, 23, Драгун — 30 (п), У. Васільеў)
  • «Шахцёр» — «Славія» 4:1 (44, Кендыш; 55, 81, Дарбо; 90+3, Дэбэлка — 62, Тыманюк)
  • «Дынама-Мінск» — «Гомель» 1:2 (1, По — 45+1, Гомза; 58, Пабудзей)
  • «Рух» — «Смаргонь» — 5:0 (1, 9, 65, Лапцеў; 26, Савіцкі; 83, Садоўскі)

Што чакае аматараў футбола ў шостым туры?

«Смаргонь» — «Спадарожнік»

Раней мы не звярталі ўвагі на тое, што пяць тураў «Смаргонь» гуляла выключна ў гасцях. Магчыма, у гэтым адна з прычын правальнага старту каманды, у скарбонцы якой усяго адзін бал і адзін забіты мяч. 

У «Спадарожніка» сітуацыя крыху лепшая, але рэчычане недалёка адарваліся ад іх былых калег па першай лізе. Заруба навічкоў «вышкі» за выратавальныя турнірныя балы павінна стаць спякотнай.

«Славія» — «Слуцк»

Мы ўжо закранулі вышэй тэму мазырскай каманды, але нічога не напісалі аб слуцкай. У «цукровых» быў вельмі няпросты старт. Але ў пяці турах каманда Бразевіча прайграла толькі топам, а ў астатніх трох матчах — з «Нёманам», «Тарпеда» і «Віцебскам» — набірала балы. Таму 5 з 15 можна лічыць годным вынікам.

Случчакі з’яўляюцца вельмі некамфортным супернікам для «Славіі». Толькі летась ім удалося ўпершыню выйграць у «Слуцка» ў вышэйшай лізе. Таму і зараз здабыць першую перамогу ў сезоне наўрад ці будзе проста.

«Дынама-Брэст» — «Віцебск»

Матч каманд з найлепшымі абарончымі лініямі ў лізе: па адным прапушчаным мячы за пяць тураў. Але ў «Віцебска» ёсць праблемы ў атацы: каманда і забівае вельмі мала. З двума галамі складана разлічваць на высокія месцы ў табліцы.

Малаімаверна, што заўзятараў чакае яскравая гульня з мноствам момантаў, але цікава будзе паназіраць, як каманды паспрабуюць узламаць маналітную абарону адна адной.

«Энергетык-БДУ» — «Нёман»

Пасля перамогі ў першым туры «студэнты» забуксавалі і апынуліся ў другой палове табліцы, дзе знаходзіцца і «Нёман».

У гарадзенцаў пакуль наогул без перамог, але чаму б не скарыстацца не самым зайздросным становішчам супернікаў. Не можа ж пастаянна не шанцаваць.

«Мінск» — «Дынама-Мінск»

Мінскае дэрбі, а да ўсяго іншага сталічныя каманды пасля пяці тураў апынуліся суседзямі па турнірнай табліцы. І калі маладая каманда Шчэрбачэнкі прыемна здзіўляе, то каманда Кучука хутчэй расчароўвае і прымушае сумаваць сваіх заўзятараў.

Фота: ФК «Мінск».

Фота: ФК «Мінск».

Букмекеры не асабліва вераць у «Мінск», але спісваць з рахункаў гэту каманду дакладна не варта. БАТЭ, «Нёман» і «Рух» ужо гэта адчулі на сабе.

«Іслач» — БАТЭ

Першы афіцыйны матч Віталя Жукоўскага супраць сваёй былой каманды. Калі ён быў на чале «Іслачы», яго падначаленыя шмат непрыемнасцяў даставілі барысаўцам. Але ці працягнуць «ваўкі» быць некамфортным супернікам для БАТЭ і з Арцёмам Радзьковым за штурвалам?

Абедзве каманды гуляюць у даволі цікавы атакуючы футбол, таму, імаверна, у нядзелю на «Камвольшчыку» адбудзецца самая яркая гульня тура.

«Шахцёр» — «Рух»

Вось і першы сур’ёзны супернік для «Шахцёра», якому дагэтуль вельмі шанцавала з календаром.

Мы неаднаразова пісалі пра праблемы «Руха», але дзве перамогі — і берасцейцы ўжо пятыя. Лакмусавай паперай амбіцыям каманды Кірылы Альшэўскага стане якраз супрацьстаянне камандзе-чэмпіёну.

На руку «Руху» можа згуляць і тое, што ў сераду «Шахцёр» правёў гульню паўфінала кубка, таму, магчыма, фізічны стан берасцейцаў будзе крыху лепшы. Але наўрад ці дзве гульні на тыдзень — гэта вялікая праблема для калектыву з чэмпіёнскімі амбіцыямі.

«Гомель» — «Тарпеда-БелАЗ»

Праблемы жодзінцаў працягваюцца. Пра няўдачы ў чэмпіянаце напісана вышэй, але мы не згадалі, што ў сераду «Тарпеда» буйна прайграла першы паўфінал Кубка — з лікам 1:4 у Барысаве ад БАТЭ. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Юрый Пунтус адзначыў, што бягучую сітуацыю трэба пражаваць і праглынуць, каб пачаць рухацца ў іншы бок.

Але чорная паласа можна працягнуцца, бо жодзінцы едуць у Гомель, дзе гаспадарыць амбіцыйная каманда Івана Біёнчыка, якая будзе не супраць скарыстацца праблемамі чарговага суперніка.

Букмекерская кантора Марафон прапануе новым кліентам БОНУС 10 руб «Бяспройгрышная першая стаўка» па промакоду 10BYN пры рэгicтрацыi на сайце marathonbet.by.

Гэта выдатная магчымасць зрабіць прагляд матча любiмай каманды яшчэ больш захапляльным! Усе дэталі бонуснай прапановы чытайце тут.

Марафонбет з'яўляецца найбуйнейшым букмекерам у Беларусі па колькасці кас (Ліцэнзія № 33120/171, выдадзеная МПЗ РБ) і прадстаўлены ў 21 горадзе краіны.

Спіс адрасоў кас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?