Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

У аўторак Стыл выступіў на тэлешоу, дзе распавёў пра сем звычак, што павінны дапамагчы ў змаганні з старэннем. Вось што раіць навуковец.

Будзьце актыўнымі, але без перабору

Стыл рэкамендуе змагацца з сядзячым ладам жыцця і спрабаваць кожную гадзіну актыўна рухацца хаця б на працягу пяці хвілін. Людзі, якія ўвогуле не займаюцца спортам, атрымаюць вялікую карысць нават ад 10 хвілін прагулкі на дзень. Але, калі казаць пра больш актыўныя і напружаныя заняткі спортам, іх колькасць не заўсёды пераходзіць у карысць для здароўя. У гэтым сэнсе лепей за ўсё спыніцца на 30 хвілінах трэніроўкі на дзень — больш доўгія трэніроўкі не прынясуць вялікай карысці і нават могуць трохі нашкодзіць вам, піша Daily Mail.

Спіце столькі, колькі трэба

Згодна са звесткамі Нацыянальнага фонду сну (ЗША), здаровым дарослым трэба 7-9 гадзін сну, для дзяцей гэтая лічба можа быць большай. Як занадта малая, так і занадта вялікая колькасць сну можа дрэнна ўплываць на здароўе.

Адмоўцеся ад харчовых дадаткаў і вітамінаў

Як сцвярджае Эндру Стыл, няма сэнсу ўжываць вітаміны і іншыя харчовыя дадаткі без рэкамендацыі доктара. Людзі атрымліваюць усе неабходныя вітаміны, калі прытрымліваюцца збалансаванага харчавання і праводзяць час на сонцы. У сваю чаргу, ужыванне харчовых дадаткаў не падаўжае працягласць чалавечага жыцця або нават трохі яе скарачае.

Выключэнне складае вітамін Д у зімовы перыяд у паўночных рэгіёнах, фоліевая кіслата падчас цяжарнасці і т.п. выпадкі.

Ежце больш расліннай ежы і менш мяса

Навукоўцы лічаць, што дыета з вялікай колькасцю расліннай ежы і паніжанай колькасцю ежы жывёльнага паходжання можа знізіць рызыку сардэчна-сасудзістых хвароб і ўзровень смяротнасці ад іх. Звычайна гародніна таксама змяшчае менш калорый, чым іншыя прадукты, таму такая ежа можа дапамагчы падтрымліваць сябе ў форме.

У старасці сачыце за крывяным ціскам і пульсам

Стыл падтрымлівае ідэю хатняга кантролю крывянога ціску праз існаванне так званага «эфекту белага халата». Гэта з’ява, калі падчас вымярэння ў прысутнасці доктара вашы паказчыкі — напрыклад, ціск і пульс — атрымліваюцца больш высокімі, чым у іншых умовах.

Беражыце зубы

Як піша Стыл у сваёй кнізе, здароўе зубоў важнае нават для прафілактыкі хваробы сэрца і дэменцыі. Навукоўцы пакуль не зразумелі, як гэта працуе, але справа можа быць у хранічным запаленні, прычынай якога могуць быць бактэрыі ў ротавай поласці.

Будзьце асцярожныя з інтэрвальным галаданнем і дыетамі

Няма дакладных даных, што гэтыя харчовыя звычкі могуць падоўжыць працягласць чалавечага жыцця тым жа чынам, як гэта працуе з іншымі жывымі арганізмамі. У дадатак, Стыл сцвярджае, што абмежаванне харчавання па часе не дапамагае знізіць вагу цела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?