Уладзімір Пуцін выступае з пасланнем Федэральнаму сходу 21 красавіка. Скрыншот з відэа

Уладзімір Пуцін выступае з пасланнем Федэральнаму сходу 21 красавіка. Скрыншот з відэа

Сённяшняе пасланне Пуціна Федэральнаму сходу было ўвогуле стрыманым і прыземленым. Расіянам ён абяцаў сканцэнтравацца на сацыялцы, ахове здароўя і адукацыі, абяцаў даплаты і пабудову дарог.

Міжнародная частка паслання была вельмі кароткая. Па сутнасці, пасланне Захаду было такое: мы гатовыя гуляць па правілах, але просім не ўмешвацца ў нашу зону інтарэсаў, «будзем самі вызначаць чырвоныя лініі».

Беларусь была згаданая ў кантэксце спробы дзяржаўнага перавароту, які нібыта рыхтаваўся ў нашай краіне, прычым Пуцін звязаў гэтую спробу з Захадам і паставіў у адзін шэраг з адхіленнем ад улады Януковіча і пратэстамі супраць Мадуры.

«Можна як заўгодна ставіцца, напрыклад, да прэзідэнта Украіны Януковіча, якога таксама ледзь не забілі і адхілілі ад улады з дапамогай узброенага перавароту, ці там да Мадуры ў Венесуэле. Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча. Але практыка арганізацыі дзяржпераваротаў, планаў палітычных забойстваў, у тым ліку і вышэйшых службовых асоб… Ну гэта ўжо занадта. Перайшлі ўжо ўсе межы!» — абурыўся Пуцін.

Фактычна, пра Беларусь гаварылася як пра кантраляваную Расіяй тэрыторыю, на якой Расія будзе вызначаць, што з'яўляецца дзяржаўным пераваротам, а што — не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0