Фота МУС

Фота МУС

Справу разгледзела суддзя Новікава. Пракурор — Касінская. Пацярпелыя — старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ў Хацежына Радзько і яе намесніца Красоўская. Абедзве заявілі пазоў на выплату маральнай шкоды: па 3000 рублёў кожнай. Пазоў суддзя Новікава таксама задаволіла.

Суд таксама абавязаў спагнаць з Лосіка дзяржпошліну — 174 рублі, судовыя выдаткі — 492 рублі 44 капейкі.

Лосіка прызналі вінаватым у тым, што ён павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнутраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастка для галасавання з надпісам «Не забудем, не простим!», а таксама ў нанясенні выяваў з гербам «Пагоня» на збудаваннях і апорах маста.

Фотаздымкі пудзілаў былі размешчаны ў чаце «Хацежына для жыцця».

Віктар Лосік прызнаў віну па артыкуле 339 і не пагадзіўся — з артыкулам 341, прынёс прабачэнні пацярпелым, пудзілы з фотаздымкамі якіх вывешваў: прызнаў усе тры факты вывешвання пудзілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0