Як адзначае сайт «Права на абарону», падставай для пераатэстацыі Валера Зінкевіча стаў леташні фатаздымак на ягонай старонцы ў інстаграме з подпісам: «Ад апошніх дзён проста захоплівае дух! Поспеху нашай любімай Беларусі».

На думку кваліфікацыйнай камісіі ў пытаннях адвакацкай дзейнасці, выказванне ўласнай пазіцыі «не спрыяе павышэнню прэстыжу і аўтарытэту адвакатуры ў грамадстве».

Валер Зінкевіч мае стаж працы ў адвакатуры больш за 20 гадоў, доўгі час працаваў у бюро «Конан і партнёры», кіраўніком якога з'яўляўся ўжо пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Максім Конан.

Святлана Халаловіч адпрацавала ў адвакатуры 19 гадоў, летась брала ўдзел у бясплатным дыстанцыйным кансультаванні медработнікаў, якія непасрэдна працавалі з хворымі на COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0