Прыгоды «Пагоні» ў Брэсце: з герба Магілёва спачатку прыбралі, а потым вярнулі чырвоны колер
На мінулым тыдні паведамлялаcя, што на праспекце Рэспублікі ў Брэсце пасля абнаўлення стэлы з гербамі абласных цэнтраў з герба Магілёва знік чырвоны фон побач з вершнікам, паведамляе «Брэсцкая газета».
Фон (на фота злева) спачатку знік. Справа — так выглядаў
А на выходных перафарбаваны герб і зусім знік.
Але сёння раніцай герб вярнуўся — і ў першапачатковым выглядзе. Вершнік зноў знаходзіцца на чырвоным фоне.
Так выглядае зараз. Фота «Брэсцкая газета»