Вашкевіч на фота ў белым, vk.com/lidselmashfc
Памёр былы гендырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш», а таксама заснавальнік і кіраўнік міні-футбольнага клуба «Лідсельмаш» Юрый Вашкевіч. Аб смерці паведамляецца ў афіцыйнай групе міні-футбольнага клуба «УКантакце», піша Tut.by
Вашкевіч кіраваў «Лідсельмашам» з 2013 па 2019 гады. У 2009 - м ён ініцыяваў стварэнне ў Лідзе міні-футбольнага клуба «Лідсельмаш», стаўшы яго кіраўніком. За 10 гадоў клуб неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
У 2019 годзе Юрый Вашкевіч быў затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Ён быў заключаны пад варту на 2 месяцы.
Крыніцы Tut.by затрыманне Вашкевіча звязвалі з адгрузкай прадукцыі па заніжаных цэнах, як гэта было з гісторыяй на «БелОМА». Расследаваў крымінальную справу Следчы камітэт.
Пасля арышту Вашкевіча міні-футбольны клуб «Лідсельмаш» перастаў існаваць — летам 2019 года было абвешчана аб яго закрыцці.