У егіпецкай правінцыі Кальюбія на поўнач ад Каіра цягнік сышоў з рэек. Восем чалавек загінулі, 109 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al Arabia са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя, піша РБК.
Цягнік ехаў з горада Эль-Мансура ў Каір. Аварыя адбылася непасрэдна перад чыгуначнай станцыяй Тух. Перавярнулася шэсць вагонаў.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0