Фота з фэйсбука PA Media
Затым труну з целам герцага даставілі на аўтамабілі Land Rover, які прынц Філіп дапамог мадыфікаваць некалькі гадоў таму. Аўтамабіль суправаджала жалобная працэсія, у якой ішлі члены каралеўскай сям'і. Таксама за аўтамабілем ішла каралеўская марская пяхота і вайскоўцы з іншых войскаў, да якіх меў дачыненне прынц.
З-за абмежаванняў па каранавірусе на службе ў капліцы прысутнічалі толькі каля 30 членаў каралеўскай сям'і. Прынца пахавалі ў каралеўскай пахавальні.