Расія вышле з краіны дзесяць амэрыканскіх дыпламатаў. Пра гэта заявіў у пятніцу міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, піша «Радыё Свабода».

Ён таксама абвясьціў пра іншыя меры, якія расейскія ўлады маюць намер прыняць у адказ на новыя санкцыі ЗША, уведзеныя 15 красавіка.

Паводле Лаўрова, на сустрэчы з амбасадарам ЗША ў Маскве Джонам Саліванам памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў прапанаваў амбасадару выехаць у Вашынгтон для кансультацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0