24 сакавіка ў інтэрнаце БДУ затрымалі 20-гадовага студэнта Арцёма Баярскага. У студэнцкіх чатах абмяркоўваліся абставіны затрымання хлопца: «Суседзяў — на падлогу і ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма». Суд над Арцёмам прайшоў у Доме Правасуддзя, дзе яго пакаралі 25-сутачным арыштам.

Раней Арцёма Баярскага ўжо арыштоўвалі на 15 сутак за ўдзел у масавым мерапрыемстве, таму, магчыма, ён мог трапіць пад «зачыстку» перад Днём Волі.

Студэнта павінны былі вызваліць 18 красавіка, але сёння стала вядома, што Арцёма затрымалі ў межах артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»). Цяпер яго ўтрымліваюць у ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0