Фота Надзеі Бужан

Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу +3..+8°C, максімальная днём +10..+16°C. У Мінску да +13°C, магчымы дождж.

У нядзелю атмасферны ціск пачне расці, аблокаў і дажджоў стане менш. Месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер днём месцамі парывісты. Днём +11..+18°C. У Мінску да +15°C.

У панядзелак без ападкаў і +11..+17 °C. У Мінску да +12°C.

У аўторак стане халадней. Днём усяго +6..+13°C. У Мінску да +10°C.

У сераду стане яшчэ халадней.