Пратэсная актыўнасьць у Берасьці, архіўнае фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода

Пратэсная актыўнасьць у Берасьці, архіўнае фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода

Раней у яго рамках асудзілі 18 чалавек — фігуранты атрымалі ад 1 году «хатняй хіміі» да 1 году і 8 месяцаў калёніі. Гэтым раз судзяць яшчэ 14 чалавек. Адзін знаходзіцца ў СІЗА № 7 Берасьця, астатнія — пад падпіскай аб нявыезьдзе. Працэс вядзе Іна Клышпач, піша Радыё Свабода.

У судовую залю не пусьцілі журналістаў агенцтва БелаПАН і «Брэсцкай газеты» і яшчэ больш за 30 ахвотных. Тады абвінавачаныя запатрабавалі дапусьціць прадстаўнікоў незалежных мэдыяў і большую частку людзей, заявілі адвод суду і адмовіліся сесьці да выкананьня гэтых патрабаваньняў.

У выніку частка тых, хто прыйшоў на суд, а таксама карэспандэнты БелаПАН Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава змаглі прайсьці ў залю, але ў адводзе суду было адмоўлена. Прадстаўнікі «Брэсцкай газеты» сыйшлі, не дачакаўшыся рашэньня.

Акцыя, у сувязі зь якой судзяць берасьцейцаў, прайшла 13 верасьня 2020 году ў абласным цэнтры. У той дзень пратэстоўцы вадзілі карагоды на скрыжаваньні праспэкта Машэрава і бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі.

Удзельнікі абвінавачваюцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Усяго па справе праходзіць больш за 70 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0