kremlin.ru

kremlin.ru

У цэнтры ўвагі было развіццё беларуска-расійскіх адносін, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

Таксама адбыўся абмен думкамі па пытаннях міжнароднага парадку дня; быў абмеркаваны графік будучых сустрэч.

Кіраўнікі краін больш падрабязна спыніліся на актуальных пытаннях супрацоўніцтва напярэдадні візіту ў Мінск расійскай урадавай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мішусціным.

Прэс-служба Крамля дадала, што ў кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан была закранутая таксама тэма нагорна-карабахскага ўрэгулявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0