фота pixabay.com, мае ілюстрацыйны характар.

Увечары 12 красавіка ў небе над Фларыдай назіралі вялікі метэор невядомага паходжання. Выбух і вогненны след зафіксавалі шматлікія камеры відэаназірання, сам метэор быў бачны для астраномаў ад Багамаў да Фларыды. Аб’ект трапіў на камеры тэлевізіёншчыкаў з горада Уэст-Палм-Біч, а жыхары вострава Вялікі Багама запісалі звышгукавы воплеск ад выбуху.

Незразумела, адкуль узяўся гэты метэор. Некаторыя эксперты лічаць, што гэта быў кавалак астэроіда 2021GW4, упершыню зафіксаванага астраномамі за 4 дні да здарэння. Навукоўцы баяліся, што аб’ект пройдзе ў панядзелак небяспечна блізка да шэрагу штучных спадарожнікаў Зямлі, перадае Guardian.

У мінулым месяцы амерыканцы, ў той раз жыхары Сіэтла, таксама былі сведкамі вогненнага шоу ў небе. Але аказалася, што той «зорны дождж» складаўся з рэшткаў ракеты Falcon 9 кампаніі SpaceX, запушчанай раней у той жа дзень з Касмічнага цэнтра імя Кенэдзі ў Фларыдзе. 12 красавіка ў ЗША не адбывалася ніякіх касмічных запускаў, таму аб’ект, што трапіў на камеры назіральнікаў, амаль дакладна меў пазаземнае паходжанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0