trend.az

trend.az

«Што тычыцца нашых палітычных адносін, цяжка сказаць, чаго нам не хапае. У нас бліскучыя адносіны. І я гэтым заўсёды ганаруся. Мы аднавілі самыя цёплыя адносіны з часоў Савецкага Саюза па ўсіх напрамках», — заявіў Лукашэнка.

Па яго словах, краіны дыверсіфікавалі свае адносіны ў палітыцы і эканоміцы і «яны абсалютна нічым не абцяжараныя».

«Мы нікому не перашкаджаем і нам ніхто не імкнецца перашкаджаць. Бо калі ты хочаш нешта зрабіць, то цяжка гэтаму перашкодзіць», — адзначыў Лукашэнка.

Дынаміку эканамічных адносін ён назваў добрай, летась тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам наблізіўся да $0,5 млрд.

Таксама Лукашэнка прапанаваў Аліеву абмеркаваць пытанне «ў вельмі тонкай і далікатнай» сферы паставак вуглевадароднай сыравіны.

«Нам, можа быць, варта неяк разгледзець пытанне паглыблення адносін менавіта ў гэтай сферы. Вельмі, канечне, тонкае і далікатнае ў сілу таго, што Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры эканамічных і палітычных падзей. Але тым не менш няма невырашальных пытанняў», — сказаў Лукашэнка.

Палац прэзідэнта Азербайджана «Загульба» з'яўляецца часткай рэзідэнцыі, пабудаванай у 2008 годзе. Яна знаходзіцца ў пасёлку Загульба за 40 км ад Баку. У савецкі час тут былі ўрадавыя дачы.

Палац размешчаны на беразе Каспійскага мора і выкарыстоўваецца для правядзення афіцыйных сустрэч і перамоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0