Фота Pixabay

Фота Pixabay

Амерыканская біятэхналагічная карпарацыя Regeneron Pharmaceuticals апублікавала вынікі трэцяй фазы выпрабаванняў прэпарата REGEN-COV на базе двух відаў манакланальных антыцелаў. Згодна з заявай кампаніі для прэсы, новыя лекі зніжаюць на 81% рызыку развіцця сімптаматычнага кавіду ў людзей, што жывуць у адным памяшканні з чалавекам, інфікаваным кавідам, у параўнанні з кантрольнай групай, якая атрымлівала плацэба.

REGEN-COV ужо выкарыстоўваецца для дапамогі хворым на кавід. Цікава, што менавіта яго ўжывалі для лячэння Дональда Трампа летась у кастрычніку. Але вынікі выпрабаванняў даюць надзею, што прэпарат можа дапамагчы прадухіліць і само захворванне, піша The Wall Street Journal.

Зараз Regeneron Pharmaceuticals плануе атрымаць ад амерыканскага Кіравання па кантролі за прадуктамі харчавання і лекамі дазвол на выкарыстанне прэпарата ў прафілактыцы кавіду. На сёння 21,3% амерыканцаў ужо атрымалі абедзве часткі вакцыны, пры гэтым 35,3% жыхароў ЗША атрымалі хаця б адну частку прышчэпкі. Хуткі дазвол на выкарыстанне REGEN-COV абароніць ад хваробы ўсіх астатніх амерыканцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?