10 красавіка ў пабліку «інцыдэнт Рубцоўск» «УКантакце» напісалі, што дзяўчынцы стала дрэнна прыкладна праз гадзіну пасля сустрэчы з завучам яе ліцэя. Педагог нібыта выклікала яе разам з маці і «насварылася за ролік у ціктоку». «З кабінета абедзве [маці і дачка] выйшлі ў слязах», і дзяўчынка магла здзейсніць самагубства».

Алтайскае выданне «Толк» і тэлеканал «360» са спасылкай на суседку сям'і памерлага дзіцяці паведамілі, што ў дзень смерці дзяўчынку сапраўды выклікалі да завуча — з-за таго, што яна зняла на тэлефон, як хлопчык выцірае са штаноў карэктар, а іншае дзіця выклала гэта ў цікток.

«Дзецям патлумачылі, што нельга здымаць іншых і без згоды выкладваць ролікі ў Інтэрнэт. Але мама забірала дачку, дзяўчынка плакала. Яна на яе не сварылася, паспрабавала ўсё перавесці ў жарт. Каб падняць настрой, павезла яе ў краму — купіла цацку і вясновую куртку. Дадому вярнуліся задаволеныя», — цытуе суседку «Толк».

Паводле яе слоў, увечары таго ж дня маці знайшла дачку на падлозе. Пазней высветлілася, што незадоўга да гэтага дзяўчынка напісала сяброўцы, што ў яе «расплываецца і баліць у вачах». Прычына смерці невядомая. Дзіця было здаровае, сцвярджае суседка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0