Віталь Алейнік. Фота Настассі Уткінай

Віталь Алейнік. Фота Настассі Уткінай

Мужчына падрабязна расказваў пра сваё зняволенне і ўмовы, у якіх знаходзіўся 15 сутак у якасці асуджанага па артыкуле 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Алейнік у Літве звярнуўся да экспертызы людзей, якія маюць досвед працы з універсальнай юрысдыкцыяй, а таксама да следчых. Яны даследавалі матэрыялы па справе Алейніка і завялі крымінальную справу, маладзечанца прызналі пацярпелым.

Таксама Алейніку ўдалося дамагчыся адмены ў Мінскай абласной пракуратуры пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце гвалту ў адносінах да яго ў жодзінскай турме. Справа праходзіць дадатковую праверку, каманда Алейніка запатрабавала прыцягнуць да адказнасці тых, хто адмовіўся адразу заводзіць справу.

У абскарджванні рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска аб арышце Алейніка дайшлі да Вярхоўнага суда, заявіўшы адвод усяму складу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0