Улады Кітая аштрафавалі Alibaba на 2,78 мільярда даляраў за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Гэта рэкордны штраф у гісторыі краіны
Дзяржаўнае ўпраўленне па кантролі за рынкам Кітая аштрафавала Alibaba на 2,78 мільярда даляраў.
Гэта 4% ад усяго аб'ёму продажаў кампаніі ў Кітаі ў 2019 годзе. Кампанію Alibaba таксама абавязалі ліквідаваць парушэнні.
Рэгулятар палічыў, што Alibaba Group, займаючы дамінуючую пазіцыю на рынку маркетплэйсаў, прымушала невялікіх прадаўцоў карыстацца сваімі паслугамі, забараняючы ім прысутнічаць на канкуруючых пляцоўках.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ