Такая дынаміка першага квартала шмат у чым абумоўлена ўсплёскам продажаў у сакавіку мінулага года, калі ў перыяд дэвальвацыі рубля беларусы скупілі ўсе складскія запасы дылераў.
Падзенне продажаў пачалося з красавіка 2020 года. Асноўнымі прычынамі гэтага трэнду эксперты называюць зніжэнне даходаў насельніцтва, змяненне пакупніцкіх прыярытэтаў і згортванне аўтакрэдытавання.
У 2021 годзе эканамічныя настроі беларусаў не палепшыліся. Паводле апошніх звестак апытання Нацбанка, большасць насельніцтва нашай краіны чакае ў будучыні інфляцыю і рост коштаў, устрымліваецца ад буйных пакупак і аддае перавагу захоўваць зберажэнні ў наяўнай валюце.
Крызісныя тэндэнцыі ў Беларусі ўзмацняюцца, што ў першую чаргу адбіваецца на продажах дарагіх тавараў. Хутчэй за ўсё падзенне рынку новых аўтамабіляў сёлета працягнецца. Магчыма, некаторыя дылеры спыняць працу, паколькі продажы аўтамабіляў застануцца на нулявым узроўні.
Напрыклад, ніводнай машыны не прадалі ў Беларусі за першы квартал такія маркі, як «Шэўрале-Ніва», Mitsubishi, MINI, Maserati і Ford.
Топ-10 аўтабрэндаў па колькасці прададзеных аўтамабіляў
Маркі | студзень | люты | сакавік | 1 кв. |
LADA (два дылеры) | 621 | 658 | 1050 | 2329 |
Geely (усе дылеры) | 315 | 468 | 650 | 1433 |
Volkswagen | 256 | 374 | 445 | 1075 |
Kia (усе дылеры) | 245 | 309 | 358 | 912 |
Škoda | 279 | 325 | 241 | 845 |
Renault | 239 | 206 | 284 | 729 |
Hyundai | 191 | 174 | 290 | 655 |
Toyota (2 дилера) | 58 | 95 | 123 | 276 |
Nissan | 56 | 68 | 99 | 223 |
Mazda | 35 | 34 | 37 | 106 |
Нядаўні лідар рэйтынгу — Renault — апусціўся на шостае месца.
Усе маркі, якія аказаліся за межамі Топ-10, прадалі менш за 100 аўто за квартал.