Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Таксама высветлілася, што 14% жыхароў Брытаніі ўжываюць у якасці пароля імя члена сям'і, 13% выбіраюць значную дату, 6% уключаюць у свой пароль слова password («пароль» па-англійску).

Іншыя варыянты дрэнных пароляў уключаюць у сябе назву любімай спартовай каманды карыстальніка (6%), шэраг лічбаў кшталту «123456» (6%) ці назву любімай тэлеперадачы (5%). Пры гэтым 40% карыстальнікаў сцвярджаюць, што яны ніколі не ўключалі ў свой пароль такія лёгкія для расшыфроўвання элементы, піша ВВС.

Усе пазначаныя вышэй паролі можна лёгка ўзламаць з дапамогай звычайнага падбору. Напрыклад, можна ўводзіць папулярныя мянушкі хатніх жывёл, ці адшукаць у сацыяльных сетках карыстальніка імёны яго родных ці важныя для яго даты.

Эксперты Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі раяць выбіраць для пароля выпадковыя словы, пра якія хакерам цяжка здагадацца. Яшчэ адна добрая ідэя — ставіць у канцы пароля клічнікі ці іншыя сімвалы і захоўваць паролі ў спецыяльных праграмах — дыспетчарах паролей. Пры гэтым для электроннай скрыні лепш выбіраць асобны пароль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?